Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Напісаў самы вядомы беларускі верш пра каханне, за якім стаіць распаўсюджаны міф. Расказваем у пяці пунктах пра Аркадзя Куляшова
  2. Сын главы МВД возглавил Центральное РУВД Минска
  3. «Могилев, че за взрыв?» В Threads обсуждают возможный дрон — спросили в МЧС, что это было
  4. Прослушка, секретные эксперты и травля: истории беларусских адвокатов
  5. Известный онлайн-кинотеатр заблокировали в Беларуси. Теперь банкротится связанная с ним компания
  6. «Я в колонии посидела, а Протасевич играл в компьютер и несколько раз женился». Первое большое интервью с Софьей Сапегой о том, что было после посадки самолета в Минске
  7. «Идеология выживания любой ценой». Статкевич резко высказался о письме бывших политзаключенных к Евросоюзу
  8. В Бресте мужчина убил жену и тещу
  9. «Сваяку Карпянкова давялося звярнуцца да псіхолага». Пагаварылі з беларусам, які стаў ворагам намесніка міністра ўнутраных спраў
  10. Не в консульствах. Где будут брать отпечатки пальцев у беларусов с иностранными ВНЖ и паспортами
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.