Первая ракетка мира Арина Соболенко, которая живет в США и редко бывает на родине, прилетела в Беларусь и 14 июля открыла теннисные корты в столичной школе № 86. Примечательно и то, что на мероприятии спортсменка была в окружении семи охранников. Зачем Соболенко такая охрана, почему она вдруг решила прилететь и может ли встретиться в ближайшее время с Александром Лукашенко? Об этом в комментарии «Зеркалу» рассказал спортивный журналист Ярослав Писаренко.
Как считает Писаренко, причина визита Арины Соболенко в Минск лежит на поверхности: это ее сотрудничество с First&Red. Это медиа и проект, посвященные теннису (и другим видам спорта), созданные при поддержке букмекерской компании FONBET.
— Яны плацяць ёй грошы, яны маюць гэтую ўладу прывезці яе ў Беларусь. Пакуль, прынамсі, я не ведаю іншых матывацый для Арыны Сабаленка прыязджаць, — отмечает Ярослав.
Тем более что спортсменка прилетает на родину редко. Последний ее визит был в 2025 году, но он прошел непублично — сама Арина не рассказывала об этом в соцсетях.
— Гэта было пасля яе перамогі на US Open. Яна прыехала ў Мінск, — вспоминает журналист. — Я пра гэта даведаўся толькі праз тое, што мне даслалі сторыс іншых людзей і пасты, дзе гэтыя людзі фатаграфаваліся з Арынай Сабаленка. Сама яна ніяк не паказвала гэты візіт, хаця вельмі актыўная ў сацыяльных сетках. Пасты ў Instagram і рылсы яна посціць даволі часта, але тут ніводнага посціка, ніводнага відосіка. <…> Яна ўжо пасля тлумачыла, што гэта быў выключна сямейны візіт, яна там маці, бабулю наведала, і ўсё. Яна гэта ніяк не паказвала, ніяк не афішавала.
Многие обратили внимание, что на открытии кортов теннисистка была в окружении семи охранников, хотя ранее за ней такого не замечали. Причина может быть в том, что в нашей стране в целом любят безопасность и не доверяют зрителям, говорит Писаренко. Тем более мероприятие получилось массовым.
— Можа, гэта было якраз патрабаванне з боку Арыны Сабаленка, каб была ахова і гэтак далей. Бо яна даўно не была ў публічных месцах у Беларусі і, можа, папрасіла [такую ахову], каб без эксцэсаў, — предполагает он. — Усё ж такі зразумела, што яна — топ-велічыня ў спорце. Я думаю, што наогул у беларускім спорце яна найлепшая.
При этом теннисистка отгородилась и от журналистов: им запретили приближаться к Соболенко вне сценария мероприятия, задавать личные вопросы, просить интервью. Как считает собеседник, такое решение Арины может быть связано с нежеланием ассоциироваться с Беларусью — вопрос имиджа в Европе и США.
— Думаю, што Арына Сабаленка доўгі час вельмі старанілася любых асацыяцый з Беларуссю. Не магу гэта даказаць, але мне падаецца, што яна нават на Алімпіяду ў 2024 годзе не паехала ў статусе нейтральнай атлеткі, хаця мела такую магчымасць, — считает Писаренко. — Мне падаецца, што яна вельмі не хацела набліжацца да беларускага кантэксту, бо ён замінае. Калі пачалася вайна, кожная прэс-канферэнцыя Арыны Сабаленка пачыналася з таго, што «вось там Лукашэнка, вось вы сустракаліся, тут вайна» і гэтак далей. Ёй было вельмі складана. Больш за тое, я думаю, што ў яе былі пэўныя фінансавыя праблемы з боку рэкламных кантрактаў, бо брэнды маглі крыху саромецца супрацоўнічаць з ёй.
Пасля ўсе ж такі Арына Сабаленка прамовіла, што «проста цяпер я не падтрымліваю Аляксандра Лукашэнку і не падтрымліваю вайну». Бачна, што [пасля] яе жыццё пачало нармалізавацца. Таму я думаю, што яна вельмі жорстка ставіла ўмовы наконт гэтага прыезду. Відавочна, што беларускія СМІ не будуць запытвацца, якое ў вас стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі, але зразумела, калі адна нейкая фраза трапіць на відэа, можа быць скандал. <…> Таму я думаю, што ў першую чаргу яна думала пра тое, каб проста засцерагчы сябе.
Если у Соболенко все в порядке с финансами, ее знают во всем мире, зачем она согласилась со всем официозом, которым был пронизан ивент? Почему фотографировалась с главой Мингорисполкома, слушала исполнение гимна? По мнению собеседника, все это могло быть тем компромиссом, который нашли спортсменка и представители нашей страны.
— Думаю, усіх напружвала сітуацыя, што Сабаленка больш асацыявалася з Амерыкай, чым з Беларуссю, апошнія гады прынамсі. Яна пасля перамогі на турніры казала, што «я хачу проста паехаць дамоў», і мела на ўвазе не Мінск. Плюс у тэлеграм-пабліку «Пул Першага» заўсёды з’яўлялася, што Лукашэнка недзе топіць за перамогу Сабаленка, — вспоминает Ярослав. — Яна прыехала, пастаяла, паслухала гімн, але на ёй не было ні гербаў, ні сцягоў. Таму, думаю, гэта проста пэўны кампраміс, каб заявіць, што Арына Сабаленка — гэта беларуская тэнісістка, яна прыехала дадому, зрабіла добрую справу. Гэта нармальна для любой краіны, калі спартсмен робіць такія ўчынкі.
Не так давно беларусы, которые сейчас играют в НХЛ, встречались на тренировке с Александром Лукашенко. Причем, как удалось выяснить Писаренко, мнения хоккеистов даже не спрашивали заранее. Поставить Арину Соболенко так же перед фактом и заставить ее встретиться с политиком вряд ли получится, считает журналист.
— Хутчэй за ўсё, яны спрабавалі з ёй размаўляць на гэты конт, але я думаю, што Сабаленка супраць. Мы ўжо пра гэта казалі, што тады ў яе будуць вялікія праблемы і з рэкламадаўцамі і, зноў жа, яе будуць дапытваць на прэс-канферэнцыях. А яна вельмі не любіць гэтыя пытанні наконт Лукашэнкі і гэтак далей, — подчеркивает собеседник. — Ці можа яна сказаць «не»? Калі хто з беларускіх спартсменаў і можа сказаць «не», дык гэта толькі Арына Сабаленка. Думаю, што ніхто не хоча гэтай эскалацыі. Каб яна псіханула (а яна вельмі эмацыйная), выйшла і сказала нейкі бруд пра Лукашэнку? Я думаю, гэтага ніхто не хоча. Паглядзім. Калі гэта будзе такі стэрыльны прылёт — проста прыляцела, адкрыла корты, паляцела, — цалкам ок. Гэта кажа пра тое, што Сабаленка сапраўды знаходзіцца цяпер на тым узроўні, што яна дыктуе ўмовы.
Точного ответа на вопрос, почему Соболенко не любит вопросы о Лукашенко и почему за столько лет не подготовила нейтральный ответ, у Писаренко нет. Так, она действительно могла однажды собрать пресс-конференцию и сказать, что «раньше тусила с Лукашенко, сейчас связей нет», и вообще она его не поддерживает, рассуждает журналист. В таком случае вопросы бы отпали, считает он.
— Але яна гэтага не зрабіла. Нібыта ў яе сапраўды ёсць пэўная праблема з тым, каб вымавіць гэтую базу. Чаму — вось тут пытанне. Альбо такая ўмова, бо, калі верыць крыніцам, ёй там пэўны час дапамагалі напачатку яе кар’еры. Дапамога ішла менавіта ад сям'і Лукашэнкі. Можа, яна проста яму вінная нешта і цяпер не мае магчымасці канкрэтна ўсё сказаць. Ці сапраўды яна можа падтрымліваць Лукашэнку? Я не ведаю, што ў яе ў галаве, якія ў яе там маральныя якасці, я з ёй не знаёмы асабіста. Гэта проста такія думкі. Але сапраўды тое, што яна за столькі гадоў не змагла канкрэтна на гэта адказаць, выклікае вялікія пытанні, — говорит Писаренко.






